Падзеі 13 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
На канфэрэнцыі ў Варшаве абмеркавалі захады супраціву расейскаму ўплыву ў галіне культуры і адукацыі.
Актывы будуць заставацца заблякаванымі да таго часу, пакуль Расея не адмовіцца ад вайны супраць Украіны і не кампэнсуе ўрон, нанесены ўкраінскаму боку ў ходзе баявых дзеяньняў.
Ад 1 сьнежня пошта Чэхіі спыніла прыём адпраўленьняў у Беларусь. Прадстаўнікі гэтай установы пакуль што не адказалі на пісьмовы запыт Радыё Свабода пра прычыны гэтага кроку, але даслалі адказ Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі.
Уразьлівы стан людзей у выгнаньні, а таксама сытуацыю з дапамогай палітвязьням абмеркавалі з прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях Вольгай Зазулінскай.
Паліцыя мяркуе, што кантрабанда была зь Беларусі.
Міжнародны алімпійскі камітэт на сваім саміце 11 сьнежня зьняў забарону на правядзеньне міжнародных спаборніцтваў у Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прыехаў у горад Купянск у Харкаўскай вобласьці — на фоне паведамленьняў пра посьпехі ўкраінскай арміі на гэтым кірунку.
Пра што дамовіўся Коўл з Лукашэнкам? Калі чакаць вызваленьня новай групы палітвязьняў? Як будзе арганізаваная дапамога ім? Як зьвязаныя вызваленьні палітвязьняў і дазвол Міжнароднага Алімпійскага камітэту праводзіць спаборніцтвы ў Беларусі?
Праваабарончая арганізацыя «Прававая ініцыятыва» зладзіла ў сталіцы Літвы канфэрэнцыю «Шляхі адказнасьці». Міграцыйныя, прававыя і псыхалягічныя наступствы рэпрэсій для беларусаў абмеркавалі з удзелам палітолягаў, праваабаронцаў і актывістаў.
Раней было вядома, што адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа абмяркоўвае з уладамі Беларусі магчымасьць вызваленьня палітычных зьняволеных.
Гэта ўжо чацьвёрты тунэль пад мяжой зь Беларусьсю, выяўлены сёлета супрацоўнікамі Падляскага аддзелу памежнай службы Польшчы.
Як сьцьвярджаюць у Міністэрстве абароны Беларусі, тэхніку распрацавалі ў беларускім канструктарскім бюро «Радар».
У Беларусі трэці дзень запар мэтэастанцыі фіксуюць рэкорды цяпла, але на выходныя прагназуюць істотнае пахаладаньне.
Дасьледавалі 6 тысяч хатніх гаспадарак на тэму, як беларусы разьмяркоўваюць свой час.
Ці можна было ўратаваць беларусаў Ільлю Жалезьнякова і Ўладзімера Усера? Як дапамагчы людзям, якія ня просяць дапамогі? А людзям, якія ня маюць дзе жыць і што есьці? І калі дапамога мае быць прымусовай?
У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што Гомельскі абласны суд прызнаў 55-гадовага Зьмітра Кажадуба вінаватым паводле частак 1 і 2 артыкулу 361‑4 Крымінальнага кодэксу («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).
Такую льготу надала Беларусі Эўразійская міжурадавая рада, у якую ўваходзяць кіраўнікі ўрадаў краін ЭАЭС.
Цырымонія ўручэньня адбылася 11 сьнежня ў Рыме. Прэмію разам са Сьвятланай Ціханоўскай атырмала прэм'ер-міністар Італіі Джорджа Мэлёні.
У Дзяржаўнай службе надзвычайных сытуацыяў Украіны паведамілі аб інтэнсіўным расейскім удары па горадзе Паўлаградзе ў Днепрапятроўскай вобласьці.
Прадстаўнікі краін ЭЗ на ўзроўні амбасадараў 11 сьнежня прагаласавалі за тое, каб пачаць працэдуру доўгатэрміновага замарожваньня расейскіх актываў у Эўразьвязе.
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі вызначыла на 2026 год квоты для рэгіёнаў для рэгістрацыі хадайніцтваў аб наданьні статусу ўцекача, дадатковай абароны або прытулку ў Беларусі.
У Міністэрстве замежных спраў Украіны заявілі аб неабходнасьці ўзмацненьня ціску на рэжым Лукашэнкі праз гібрыдныя атакі на Літву, удзел у агрэсіі супраць Украіны і ў дэстабілізацыі эўрапейскага кантынэнту.
Падзеі 12 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
На нефармальным пасяджэньні міністраў у эўрапейскіх справах краінаў ЭЗ, якое прайшло ўва Львове, было заяўлена, што ва ўмовах блякаваньня Вугоршчынай уся тэхнічная праца па ўступленьні Ўкраіны ў Эўразьвяз будзе выкананая загадзя.
«Міжнародныя фэдэрацыі павінны працягваць устрымлівацца ад арганізацыі або падтрымкі міжнародных спартыўных мерапрыемстваў у Расеі. Гэтая рэкамэндацыя больш не распаўсюджваецца на Беларусь», — гаворыцца ў апублікаванай справаздачы МАК.
Прадстаўнікі Злучаных Штатаў пры абмеркаваньні мірнага ўрэгуляваньня ва Ўкраіне прапануюць вывесьці ўкраінскія войскі з падкантрольнай Кіеву часткі Данецкай вобласьці — пры ўмове, што расейскія войскі на гэтыя тэрыторыі ня зойдуць, і яны стануць «дэмілітарызаванай» або «свабоднай эканамічнай зонай».
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) запускае акцыю «Кожная пятніца — роднае, сваё!».
Стваральнікі сыстэм штучнага інтэлекту атрымалі званьне «чалавек 2025 году» паводле амэрыканскага часопіса Time.
Як працуе прапаганда, наколькі яна эфэктыўная, як падбіраюцца кадры, хто насамрэч прымае рашэньні? Унутраную «кухню» БТ раскрывае былая палітзьняволеная, журналістка, дакумэнталістка Ксенія Луцкіна, якая працавала на дзяржаўнай беларускай тэлевізіі 15 гадоў.
Пасьля таго як у публічнай прасторы зьявілася інфармацыя пра нібыта існым намеры перавесьці офіса Сьвятланы Ціханоўскай зь Вільні ў Варшаву, прэмʼер-міністарка Літвы Інга Ругінене заявіла, што ў яе няма афіцыйнай інфармацыі наконт гэтага.
Як працуе прапаганда, наколькі яна эфэктыўная, як падбіраюцца кадры, хто насамрэч прымае рашэньні?
У Баўгарыі падаў у адстаўку ўрад Росэна Жалязкава. Прэмʼер-міністар абвясьціў пра гэта на пазачарговым брыфінгу 11 сьнежня. Адстаўка адбылася на фоне шматтысячных пратэстаў, якія прайшлі па ўсёй краіне за апошнія два тыдні.
Як цягам двух дзесяцігодзьдзяў мяняўся зьнешнепалітычны выбар беларусаў паміж Расеяй і Эўразьвязам? Свабода супаставіла дадзеныя апытаньняў розных дасьледчых цэнтраў.
Затрыманы нафтавы танкер быў унесены ў санкцыйны сьпіс Міністэрства фінансаў ЗША ў 2022 годзе за кантрабанду іранскай нафты і належыць грамадзяніну Ўкраіны.
У Беларусі затрыманыя некалькі тысяч літоўскі грузавікоў. Беларускія ўлады адмаўляюцца іх выпускаць і патрабуюць афіцыйных перамоваў на ўзроўні кіраўнікоў МЗС. Літоўскія перавозьнікі выйшлі на пратэст у Вільні і просяць свае ўлады дапамагчы вырашыць праблему і вярнуць грузавікі дадому.
Пра гэта міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў падчас Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі, прымеркаванай да 77-годзьдзя з дня прыняцьця Канвэнцыі ААН аб папярэджаньні генацыду, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Полк разьлічвае сабраць 8300 эўра, каб атрымалася ня менш як 100 эўра на кожнае дзіцё.
Сярод іншага, палітвязьняў не пускаюць у хрысьціянскія цэрквы, у мусульманаў адбіраюць дыванкі для намазу.
Самалёт, на якім прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян ляцеў у Маскву для ўдзелу ў пасяджэньні Эўразійскага эканамічнага саюзу, у ноч на 11 сьнежня ня змог прызямліцца ў Маскве праз атаку бесьпілётнікаў і абмежаваньні паветранай прасторы захадамі супрацьпаветранай абароны.
Сёлета ў Менску ўжо пабудавалі 470 тысяч квадратных мэтраў жыльля. Плянуюць пабудаваць 710 тысяч, ці на 6% больш, чым летась. Свабода паглядзела, хто займаецца будаўніцтвам, якія раёны ад гэтага зьнікаюць і чаму ў сталіцы знаходзяць усё новыя і новыя месцы пад жылыя дамы.
Дырэктары буйных беларускіх заводаў атрымалі вымовы за правал асноўных эканамічных паказьнікаў. Сярод іх МТЗ, МАЗ, БелАЗ і іншыя значныя заводы.
Вайскоўцы Цэнтру спэцыяльных апэрацыяў «Альфа» Службы бясьпекі Ўкраіны нанесьлі ўдар дронамі па нафтаздабыўной плятформе, якая належыць расейскай кампаніі «Лукойл».
«Беларускі архіў» у Беластоку зьбірае памяць пра беларусаў на Падляшшы і ня толькі.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
На сайце кампаніі таксама няма беларускай мовы.
Спэцслужбы выходзяць на сувязь зь беларускімі актывістамі і журналістамі, што знаходзяцца за мяжой, праз сацыяльныя сеткі і мэсэнджары. Звоняць, прыходзяць да іхных сваякоў у Беларусі, паведамляюць пра завядзеньне новых справаў. Ня ўсе пагаджаюцца расказваць пра такія выпадкі публічна.
На плятформе Беларускай унівэрсальнай біржы 17 сьнежня адбудуцца таргі на колішні Дом рамесьніка ў Паставах Віцебскай вобласьці.
Рашэньне прыняло Міністэрства інфармацыі Беларусі, яго прычыны не названыя.
Загрузіць яшчэ